Тематический урок “На тебя, наша молодежь, надежда!” - О-Городокская СШ

Тематический урок “На тебя, наша молодежь, надежда!”

Тэматычны ўрок

“На цябе, наша моладзь, надзея!”

5 “В” клас

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Зайцава Алена Анатольеўна

 

Тэма:  “ На цябе, наша моладзь,надзея!”

 

Мэты і задачы:

1) Абагульніць і сістэматызаваць веды вучняў пра Беларусь;гістарычных асоб;

2) Развівать уменне абагульняць, аналізаваць, рабіць вывады;

3) Садзейнічаць выхаванню ў дзяцей пачуцця гонару за дасягненне нашай краіны за гады незалежнасці; павагі да яе герояў, грамадзянскай адказнасці, ініцыятыўнасці і творчай актыўнасці

 

Абсталяванне:  карта Беларусі, партрэты Ф.Скарыны, Е. Полацкай,  Я. Коласа, Я. Купалы, фотаздымкі спартсменаў Беларусі, алімпійскіх чэмпіёнаў

           Эпіграф:

 Люблю цябе такой, якая  ёсць,

 Зямля мая, зямля бацькоў святая.

                                             

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант

Настаўнік: Дарагія дзеці! Сёння ўрачысты, важны дзень!

Сення першага верасня – Дзень ведаў. Гэты дзень адзначаюць ва ўсіх школах Беларусі. Я віншую вас са святам ведаў і запрашаю на першы ўрок.

 

  1. Знаёмства з тэмай урока. Пастаноўка мэт і задач

Настаўнік:

Зачытвае эпіграф урока, потым працягвае:

-Любоў да Радзімы – гэта не абстрактнае, а рэальнае пачуцце, якое кожны чалавек можа ваказаць у штодзённым жыцці шчырымі словамі, карыснымі справамі, светлымі думкамі. Свой родны куточак( малую радзіму) мы любім, як часцінку нашай Бацькаўшчыны.

Кожны чалавек павінен ганарыццы той мясцінай, дзе нарадзіўся і жыве, павінен мець пачуццё нацыянальнай годнасці. А гонар у сваю чаргу, мацнее ад назапашвання ведаў пра самыя цікавыя і адметныя звесткі з гісторыі роднага куточка : якой была мясцовасць у даўнейшыя часы, адкуль паходзіць назва, якія цікавыя людзі жылі і якімі сваімі справамі, здольнасцямі запомніліся ў народзе. А калі  чалавек не будзе ведаць сваёй гісторыі, то ў яго не будзе будучыні.

І толькі так узнікае неабдымная любоў да Радзімы, вялікі гонар за яе дасягненні, імкненне зрабіць свой уклад у агульную справу. І таму мы , дарослыя, сення вам гаворым: “ На цябе, наша моладзь, наздея !” і ён будзе незвычайным: мы правядзем яго ў форме гутаркі і разважвння па пытаннях культурнай спадчыны  нашай Беларусі; а таксама пагаворым пра самыя значныя дасягненні  нашай краіны ў час яе незалежнасці.

 

  1. Работа па тэме ўрока

Настаўнік :  наша краіна знаходзіцца ў самым цэнтры Еўропы. Яе плошча больш за 207 тысяч квадратных кіламетраў. Беларусь знаходзіцца на скрыжаванні  еўрапейскіх шляхоў. Гэта становішча спрыяе  развіццю гандлёвых і культурных зносін з іншымі краінамі,  а лёс нашага народа цесна пераплятаецца з лёсам народаў суседніх краін.

-Дзеці, а вы ведаеце , хто ж нашы суседзі? ( Расія, Украіна, Польшча, Літва і Латвія ).

На палітыка-адміністрацыйнай карце адлюстраваны межы шасці абласцей Беларусі: Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродненскай, Магілёўскай і Мінскай.

-Хто з вас можа паказаць іх на карце?

Настаўнік:   Мая Беларусь… па нашых землях тапталіся прышэльцы, ворагі. Прыходзілі да нас з дзідамі і мячамі, з ружжамі і гарматамі , на танках і самалетах, нішчылі людзей, палілі хаты, гарады. Ніколі  і нікому  не ўдавалася  зняволіць вольналюбівы народ. Званы Хатыні, мемарыял у Брэсцкай крэпасці-героі нагадваюць жывым: “ Людзі! Помніце! Не дапусціце новай бойні!”. Вялікую цану заплаціў беларускі народ за сваю свабоду, загінуў кожны трэці беларус у гады Вялікай Айчынай вайны. Ужо 70 гадоў мы жывем з вамі пад мірным небам.

Шануйце родны край – Айчыну,

Тых, хто яе абараняў,

Хто ў бітвах з ворагам загінуў,

Хто перамогу атрымаў.

    Трэба адзначыць, што зараз пастаяннымі намаганнямі кіраўніка дзяржавы ў нашай краіне  захоўваецца мір і спакой, і пра гэта мы павінны заўседы памятаць і быць удзячнымі.

Настаўнік:

-А хто мне скажа, колькі ўраджэнцаў Беларусі сталі чэмпіёнамі свету і Еўропы ў многіх відах спорту? (280).

-А зараз прымацуйце, калі ласка, паперкі з прозвішчамі славутых спартсменаў да выяў, якія размешчаны на дошцы. У якіх відах спорту  яны дасягнулі высокіх вынікаў? (Дар’я Домрачава – біятлон, Надзея Скардзіна – біятлон, Ала Цупер – фрыстайл, Антон Кушнір – фрыстайл)

-Гэтыя спартсмены ва ўсіх адносінах выдатны прыклад для вас, узор для пераймання для толькі пачынаючых свой шлях у спорце. Спартсмены, якія заваявалі ўзнагароды і праславілі Рэспубліку Беларусь, заслугоўваюць асобай увагі. Гэта гісторыя ў асобах, гэта тыя сучаснікі, на якіх павінны раўняцца і вы.

  1. Фізкультхвілінка пад музыку

5. Настаўнік: Нельга сення не ўспомніць нашых продкаў, якія ўслаўлялі нашу краіну. Полацк даў Беларусі і ўсяму свету шмат выдатных людзей. Наш народ заўседы будзе памятаць імены асветніцы Еўфрасінні, першадрукара Францыска Скарыны і славутага паэта Сімяона Полацкага.

(Настаўнік прапануе вучням у парах падрыхтаваць апавяданне пра нашых славутых землякоў. Тэксты дае настаўнік. Паказвае выявы на дошцы.)

  1. Праца ў групах

1-ая группа: З прапанаваных сцягоў і гярбоў розных краін выбраць беларускую сімволіку і, калі дзеці ведаюць што расказаць пра сцяг і герб.(Настаўнік апавядае інфармацыю пра герб і сцяг пасля адказу дзяцей).

Настаўнік: - А вы ведаеце, што ў сталіцы  нашай Радзімы знаходзіцца плошча дзяржаўнага сцяга, на якой закладзена новая  патрыятычная традыцыя  прынясення клятвы вернасці Дзяржаўнаму сцягу Рэспублікі Беларусь – сімвалу і апоры незалежнасці і дзяржаўнасці?

 

2-ая група:

Знайсці на стэндах кабінета інфармацыю пра Рэспубліканскае свята Дзень беларускага пісьменства і адказаць на пытанні:

-         Калі адбудзецца свята ў гэтым годзе?

-         Дзе адбудзецца, у якім горадзе?

-         Дзе, у якім горадзе ўпершыню адбылося свята?

 

Заданне для ўсіх

  1. Марка тэлевізараў, якія выпускаюць у Мінску(Гарызонт)
  2. Марка колавага трактара, які выпускаецца ў Беларусі 

(Беларус)

  1. Марка Халадзільнікаў і пральных машын, што выпускаюць ў Мінску (Атлант)
  2. Самая вялікая машына ў свеце (Белаз)
  3. Самая магутная жывёла беларусі (зубр)
  4. Асноўны закон РБ (канстытуцыя)
  5. Беларускі першадрукар (Скарына)
  6. Кіраўнік дзяржавы, краіны (Прэзідэнт)
  7. Пачуццё любові чалавека да сваёй Айчыны, нацыі, адданасць краіне, у якой жывеш, павага да дзяржаўных сімвалаў (Патрыятызм)
  8. Народнае свята, якое адзначаецца ў ноч з 6 на 7 ліпеня (Купалле)

7. Вынік урока

- Увесь урок мы гаварылі аб нашым родным краі – аб Беларусі, аб яе слаўных і знакамітых асобах, якія ўнеслі высокі ўклад у яе развіццё. Кожны з нас , хто жыве ў Беларусі , павінен задаць пытанне: што я зраблю сення, цяпер для сваей адзінай Айчыны, як пражыву жыцце, каб не было сорамна ні мне самому, ні маей сям’і (Думкі дзяцей). – Давайце, сябры, нанова адкрыем для сябе нашу Беларусь, заганарымся  ей і зробім усё-усё, каб нашу краіну ведаў і паважаў увесь свет. Я веру, што ў маёй радзімы вялікая будучыня. Вельмі хочацца, каб вы ў сваіх сэрцах і справах назаўседы захавалі гордасць і павагу да сваей Радзімы. На цябе , наша моладзь, надзея на тое, што вы будзеце аддаваць усю любоў сваёй Айчыне, захоўваць мір на сваей зямлі, пестуе і стварае ўсе ўмовы для вашай шчаслівай будучыні

Рэфлексія.

-Што вы даведаліся новага на ўроку?

-Што раней ведалі?