Урок русского языка в 11 классе - О-Городокская СШ

Урок русского языка в 11 классе

Урок беларускай мовы ў 11 класе

 

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры:

Зайцава Алена Анатольеўна

 

Тэма: Лік назоўнікаў (Паўтарэнне).

 

Мэты і задачы:

  • узнавіць веды пра лік назоўнікаў як граматычную катэгорыю;
  • паглыбіць веды аб марфалагічных нормах ужывання ліку назоўнікаў;
  • удасканальваць уменні правільна ўтвараць формы множнага ліку;
  • вызначаць назоўнікі, што ўжываюцца толькі ў адзіночным ці толькі множным ліку;
  •  не парушаць марфалагічныя нормы пры ўжыванні назоўнікаў ў форме адзіночнага ці множнага ліку.
  • развіваць любоў і павагу да роднай мовы і родных мясцін.

 

Тып урока: камбінаваны.

Абсталяванне: Валочка Г.М., Васюковіч Л.С., Міхнёнак С.С.Беларуская мова. Вучэбны дапаможнік для 11 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання. Мн., 2010 г.; мультымедыйная ўстаноўка, фота- і відэа матэрыялы, карткі, табліцы.

Эпіграф:

 Родная мова, цудоўная мова!

Ты нашых думак уток і аснова!

Матчын дарунак ад самай калыскі,

ты самацветаў яскравая нізка.

Кожны з іх барвы дзівосныя мае,

вечным агнём зіхаціць - не згарае.

 Ты мне заўсёды была дапамогай,

дзе б і якой ні хадзіў я дарогай.

Чую ў табе перазвоны крыніцы,

чую ў табе і раскат навальніцы,

чую павевы зялёнага бору,

водгулле працы у родным прасторы.

Кожнай драбнічкай ты варта пашаны,

кожнае слова вякамі стварана.

І на вякі яно жыць застаецца,

вечнае так, як народнае сэрца.

 

Ход урока

 I. Арганізацыйны момант

II. Уступнае слова настаўніка

- Добры дзень, дзеці і шаноўныя госці! Сёння нам патрэбна шмат папрацаваць. У кожнага з вас будзе магчымасць праявіць сваю кемлівасць і дапытлівасць, а таксама свае веды. Я жадаю вам поспехаў у працы!

 

III. Праверка дамашняга задання

-         падвядзенне вынікаў.

IV. Паведамленне тэмы ўрока, пастаноўка задач

Настаўнік зачытвае эпіграф. У канцы ўрока адкажыце, калі ласка,чаму менавіта гэты эпіграф узяты да нашага сённяшняга ўрока?

- Па якой тэме мы працавалі на прошлым уроку? Тэма сённяшняга ўрока “Лік назоўнікаў” Як вы думаеце. Што мы будзем рабіць на ўроку, якія задачы паставім перад сабой? Давайце разам сфармулюем задачы ўрока. Запішыце ў сшыткі дату, тэму ўрока.

V.Арфаграфічная хвіліна

На слайдах дэманструюцца словы, у напісанні якіх адбыліся змены паводле новай рэдакцыі правіл беларускай арфаграфіі. Вучні ўстаўляюць прапушчаныя літары ў словы і запісваюць у сшыткі.

  1. Кастэліа, Токіа, Медыа, Ватэрлоа, трыа, адажыа, сальфеджыа, імпрэсарыа, партфоліа.
  2. Клаўнада, клоўн, раўнд, прэзідыум, кансіліум, радыус, страус, соус, саўна, фаўна.
  3. Вадохрышча, Купалле, Папа Рымскі, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Троіца, Чысты чацвер, Сабака Рэкс, Вялікае Княства Літоўскае.

-падвядзенне вынікаў арфаграфічнай хвілінкі.

VI. Праца па тэме ўрока

- Разглядаючы табліцы ў падручніку і на слайдах зрабіце паведамленне на тэму “Лік назоўнікаў” (выклікаюцца 3 вучні: 1 вучань- адзіночны лік і множны; 2 вучань- толькі адзіночны; 3 вучань- толькі множны).

VII. Хвілінка для адпачынку

Ідзе трансляцыя слайдаў з музычнай кампазіцыяй (фотаздымкі Астрашыцкага Гарадка).

VIII. Замацаванне ведаў і ўменняў па тэме ўрока

- Як вы думаеце, наша нацыянальная мова гучыць  ці толькі на ўроках беларускай мовы і літаратуры? А дзе яшчэ? Канешне, на тэлебачанні. А дакладней, яна гучыць яшчэ і ў рэкламных роліках. Ці задумваліся вы, колькі назоўнікаў ужываецца ў рэкламе і ў якім ліку? Давайце палічым. На экране паказваюцца 2 ролікі рэкламы. Задача вучняў: 1 і 2 варыянт слухаюць па чарзе ролікі, затым вызначаюць на слых у якім з ролікаў назоўнікаў адзіночнага ліку было больш.

- Тэксты рэкламных ролікаў перад вачыма і на слайдах. Вучні 1 варыянту шукаюць назоўнікі множнага ліку і ўтвараюць формы адзіночнага ліку з першага тэксту, вучні 2 варыянту  шукаюць назоўнікі адзіночнага ліку і ўтвараюць формы множнага ліку з другога тэксту.

1 тэкст: Смарттэхналогіі робяць наш кожны дзень асаблівым, а кожны асаблівы дзень незабыўным. Яны падкрэсліваюць нашу індывідуальнасць і дапамагаюць адшукаць сваё месца пад сонцам. Дазваляюць не залежыць ад абставінаў і адчыняюць дзверы ў заўтрашні дзень. Смарттэхналогіі адкрываюць далягляды і задаюць рытм нашаму жыццю. Заўтра пачынаецца сёння.

(Смарттэхналогіі-смарттэхналогія, абставіны-ужываецца толькі ў множным ліку, дзверы - ужываецца толькі ў множным ліку, 5 назоўнікаў множнага ліку, 8 назоўнікаў адзіночнага ліку).

2 тэкст: Гэты ўбор для сцэны, і аб ім будуць клапаціцца спецыялісты. А ў жыцці я люблю камфортныя рэчы. Як сапраўдная гаспадыня даглядаю іх сама. Карыстаюся нашай “Марай”. Цудоўны парашок. Усё такое чысценькае пасля яго.Спраўляецца абсалютна з усім. Сваім сябрам, знаёмым яго рэкамендую. “Мара” лёгка спраўляецца з брудам і ачышчые тканіну знутры. “Мара”. У доме лад без пераплат.

10 назоўнікаў адзіночнага ліку

5 назоўнікаў множнага ліку.

3. Праца ў парах. Заданні з карткамі.

Картка № 1.

Ад наступных слоў утварыць зборныя назоўнікі.

Бервяно-бярвенне, ліст – лісце, студэнт – студэнцтва,пяро – пер’е, колас – калоссе, інтэлігент – інтэлігенцтва,камень – каменне.

Картка № 2.

Выпісаць назоўнікі, якія ў жываюцца толькі ў адзіночным ліку.

Прыпяць, чалавек, салома, смех, жыта, шкло, вецер, тлушч.

Картка № 3.

Падабраць да назоўнікаў, дзе магчыма, суадносныя формы адзіночнага ліку.

Вароты (нельга), нажніцы(нельга), суткі(нельга), рэйкі – рэйка, канікулы(нельга), Альпы(нельга), выбары(нельга).

4. Заданне для ўсіх вучняў.

На слайдах фотаздымкі са словамі на рускай мове. Вучні павінны перакласці на беларускую мову і запісаць у сшыткі:

Черника- чарніцы, крупа-крупы, земляника-суніцы, обручение-заручыны, чернила-чарніла, брусника-брусніцы.

Настаўнік тлумачыць, што адбываецца несупадзенне ў ліку назоўнікаў у беларускай і рускай мовах.

5. Карыстаючы табліцай у падручніку, утварыць назоўнікі ў форме множнага ліку. (практ.130)

Востраў-астравы, зубраня- зубраняты, чалавек-людзі, імя-імёны, зубр-зубры. Гараджанін-гараджане, кола-колы, інжынер-інжынеры, цэх-цэхі, воблака-аблокі. Беларус-беларусы, том-тамы, рэдактар-рэдактары, дно (не ўтвараецца), племя-плямёны, курыца-куры, грамадзянін-грамадзяне,дырэктар-дырэктары, торт-торты.

IX. Рэфлексія.

- Звяртаючыся да эпіграфа нашага ўрока, адкажыце калі ласка чаму менавіта гэты эпіграф узяты?

-Што мы сёння рабілі на ўроку?

-Што новага дазналіся?

- Што раней ведалі?

X.Падвядзенне вынікаў урока, выстаўленне адзнак

XI. Дамашняе заданне.

Выканаць практыкаванне 135, выпраўляючы граматычныя памылкі