Тыдзень беларускай мовы і літаратуры
29.02.20
Апошні тыдзень каляндарнай зімы ўжо традыцыйна ў нашай школе праходзіць пад знакам Тыдня беларускай мовы і літаратуры. Мерапрыемствы пачаліся яшчэ ў Міжнародны дзень роднай мовы, 21 лютага, і працягнуліся на тыдні. Кожны дзень быў прысвечаны пэўнай тэме і меў сваю назву: дзень выдатнікаў, беларусазнаўцаў, паэтаў, разумнікаў, літаратуразнаўцаў і мастакоў. Безумоўна, за актыўны ўдзел у мерапрыемствах усе вучні атрымалі адзнакі па мове і літаратуры.
Новым і цікавым быў для вучняў сэлфі-марафон, падчас якога трэба было не толькі прымяніць свае тэлефоны, але яшчэ хутка бегаць і быць уважлівым.
Завяршыўся тыдзень літаратурна-музычным святам “Зямля пад белымі крыламі”, якое было прысвечана Году малой радзімы. У час свята вучні “гукалі вясну”, расказвалі пра беларускую хату, нашы нацыянальныя традыцыі і звычаі, танчылі, спявалі песні. Усе прысутныя атрымалі задавальненне і асалоду ад канцэрта.
“Любіце гэтую сваю святую зямлю аддана і да канца.
Іншай вам не дадзена, дый непатрэбна”.
Уладзімір Караткевіч